Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ДАЙ БОГ!

В. Гiруць-Русакевiч
У Ваш асеннi юбiлей,
Хоць мы не побач, бач, але:
Жадаю жыць, любiць, здзiўляцца.
Жадаю – верыць i кахаць,
Умець парыць – умець лятаць,
Тварыць i захапляцца!..

Дай бог, утульных вечароў,
Адкрыццяў новых i сяброў,-
Што i раней бывала.
У Ваш цудоўны юбiлей
Я веру: лёс яшчэ пашле
Прыемных момантаў нямала!..

Жыцця асвоiўшы урок,
Яшчэ напiшацца радок,
Якiх паэт чакае…
А як напiшацца той верш,
Пакажаш – сябру, мо, найперш,
Унуку, хто верш пачытае?..

Дай бог, нiколi не хварэць,
Дай бог, душою не старэць,
Каб лад царыў у хаце.
Каб i наступны юбiлей
Сустрэць у згодзе i цяпле…
Дабра адно Вам, шчасця!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ДАЙ БОГ! - Міхась Курыла