Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Памяці Народнага Паэта Беларусі Рыгора Барадуліна

Чалавек не ўзнікае так –
Ён збываецца, адбываецца…
Рыгор Барадулін

Неба ізноў на зорачку збяднела –
Лёс неразборліва націснуў на курок…
Мая Радзіма зноў пасірацела
На гук адзін, на слова, на радок…

Ён быў абраны – сын сваёй Айчыны,
Яе і свой ён гонар шанаваў.
Ён мову матчыну аберагаў – сваю Радзіму
Нідзе нікому ў крыўду не даваў!

Ён Грамадзянін і Паэт сапраўдны,
Душой сваёй ніколі ні крывіў
І ўсё жыццё, як мог, стаяў за праўду,
За Беларусь, за вольнасць родных ніў!

. . . . . . . . . . .
Яго чарга – заплюшчыў Лёс павекі…
Але не суджана яму пайсці ў мінулае.
Смуткуе Беларусь па Чалавеку і Паэту –
Госпадзе, прымай Душу Рыгора Барадуліна…

03.03.2014

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Памяці Народнага Паэта Беларусі Рыгора Барадуліна - Марына Влада-Верасень