Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маленне за Рыгора Барадуліна

Маленне за Рыгора Барадуліна

Не запале агня ў ачагу,
Не азябне ў світальным тумане,
Яго думкі спаўзаюць у дугу,
Не купаючыся ў падмане.

Няма зла, змыты мэты-клішэ,
І нарэшце не будзе адзінства,
Незалежнасць, свабоду ў души,
Адчуваў ад самага дзяцінства.

Ён спасцігнуў, што такое гульня –
Тлён на вежах Нясвіжскага замка,
Тое, што не адбылося да дня,
Разам з тым, што адбудецца заўтра.

Ад яго нараджаюцца сны
За мяжою пяці вымярэнняў,
Праз яго, ад вясны да вясны,
Бачаць у дробных шутах добрых геніяў.

І ад часу ні шчасця, ні гора,
Марнасьць лёсу паколькі пастолькі,
Усё таму, што ён памёр учора
І яго пахавалі, вось толькі…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Маленне за Рыгора Барадуліна - Сяргей Абрэзкаў