Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Жыццё не стаіць

Свет любіць змяняцца
Раптам,
Той момантаў лепшых купец,
Учора ты быў маляня,
А заўтра,
А заўтра, раптоўна – мудрэц.

У адзін час усё пахне,
Квітнее,
У іншы – снег валіцца з неба,
А лес, што звініць, –
Весялее,
Але стаць дарослым мне трэба.

У гасцях мы ў гэтага свету,
Змяняецца ўсё
І праходзіць,
І скача ад кроку да кроку,
Жыццё не стаіць…
Не тармозіць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Жыццё не стаіць - Яўген Герасіменка