Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Сонца ўсходзіць над ракой

Сонца ўсходзіць над ракой –
Хоць вазьмі яго рукой.

Толькі я яго не брала,
Белу свету аддавала,
Полю з лесам, лугавінам,
Сінім рэкам і далінам,
Жыту буйнаму і краскам,
І ўсяму быў мой прывет:
Прыгажэе белы свет!

Сонца ўсходзіць над ракой –
Правяду яго рукой.

Але ёсць другое сонца:
Ходзіць міма ля аконца,
Ходзіць часта – ўсе глядзяць,
Ходзіць блізка, ды не ўзяць.
Каб змагла, дык сонца гэта
Я ўзяла б навек у света,
Для сваёй бы яснай долі
Поўным сэрцам узяла
І нікому і ніколі
Нізашто б не аддала!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сонца ўсходзіць над ракой - Кастусь Кірыенка