Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сонца чырвоным пеўнем

Сонца чырвоным пеўнем
За копы садзiцца,
Пахне навокал сенам,
Травой-медунiцай.

Тата касу наладзiў,
Правёў па лязу “брывою”;
Рукi пружацца сiлай,
Душа – дабрынёю…

Так вось, пракос за пракосам
i закасiлiся ў вечар…
Зоркi глядзяцца ў росы,
Дыхае сенам вечнасць

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сонца чырвоным пеўнем - Міхась Курыла