Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Быў,,Сонца дар,, , як жыцьцядар

Быў,,Сонца дар,, , як жыцьцядар
У саўковыя часы,
Быў трырублёвы,,каленвал,, ,
Пахмелльля што прасіў.

Гула краіна вершалінай
Між земляў і марэй,
Ды вось, не стала, заманілі
На поед крыс, мышэй.

Ды вось, не стала, завалілі
На сухастой, у лаўжо,
Тыя, абдоймы што насілі,
Хто зараз пхне ружжом.

Ды бачыць гэтае Відушчый,
Пад воляю яго,
Зоркі плывуць і гудзе хрушчык,
І восень сьніць сьнягоў…
-13.11.16.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Быў,,Сонца дар,, , як жыцьцядар - Міхась Карцялёў