Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ратунак

Пашчасьціла мне ці не?
Гаворка якраз не пра гэта.
Жыву я ў той старане, .
Якая нічым не сагрэта.

Яе неспазнаны лёс
Няясныя мае абрысы:
Тут мора хлусьні і сьлёз,
Тут тлее над воляю прысак.

Хто толькі рук ні прыклаў,
Каб стала чужою Айчына.
I, можа б, долю пракляў,
Кал і б не яна –
Не жанчына.

Дасюль ратуюць мяне
Ад подлага рабства заўсёды
Яе каханьне і гнеў
Размахам жаданай свабоды.

А я за мілосьць і гром,
За вочы,
Што скінула неба,
Расплачваюся жыцьцём…
I рэшты –
Ня трэба!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ратунак - Сяргей Законнікаў