Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Запальвае вечнасць

Запальвае вечнасць
Свае ліхтары –
Сонца і зоры.
А мы на зямлі
Разбіваем ілбы
У пошуках
Свайго вечнага рухавіка
I не ведаем,
Што ён – у нас саміх.
Бо толькі водсветам сонца –
Наша зямная прышласць.
Бо толькі водгуллем зор –
Нашы душы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Запальвае вечнасць - Ніна Аксёнчык