Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вар’яцее вятрыска штотыдзень

Вар’яцее вятрыска штотыдзень –
Флюгер круціцца быццам турок,
Я, напэўна, кагосьці пакрыўдзіў.
Ты прабач мяне – я не знарок.

Прамянее вясной наваколле:
Іскры сонца і шум капяжу…
Толькі я ўсё адно мімаволі
На цябе – не на сонца – гляджу.

Ты прабач ад душы, без загадаў,
Каб раку адшукаць – тую, дзе
Нашы крыўды, зласлівасць і здрада
Патанулі ў вясновай вадзе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Вар’яцее вятрыска штотыдзень - Аляксей Арцёмаў