Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нашы вашым

НАШЫ ВАШЫМ
(Экспромт. Віктару Шніпу)
Нашы не прыйдуць, бо нашы ўжо ёсць –
Вось і выснова мая, ягамосць!
Нашы адвечна па сэрцах жывуць
І Шляхам Млечным да Бога ідуць,
Нашы бунтуюць пачуцці крыві,
Нашы ў законе Хрыстовай Любві
Памяці нашай заснуць не даюць,
Будзяць нашчадкаў і далей ідуць.
Нашых не трэба чакаць, яны ёсць,
Тут яны, з намі цяпер, – і не госці,
З праху паўстануць іх белыя косці
Мясам чырвоным наноў абрастуць,
Нашых не зловіш, як пальцамі ртуць,
Адродзяцца Нашы на Беларусі –
Без гвалту і здзеку, і без прымусу.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Нашы вашым - Анатоль Кудласевіч
«