Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бацька Дняпро (абрадовая песня)

Выйдзем на Маслёну
Да Дняпра вялікага,
Разам з ім абудзім
Мы мядзведзя дзікага.
Бацька Дняпро, чаму ж ты нявясёлы?
Паглядзі на нашы гарады і сёлы.
Бацька Дняпро, весяліся з намі,
І святкуй Маслёну з божымі сынамі.

Выйдзем на Купалле
Да Дняпра магутнага,
Кінем ў яго воды
Мы Купалу цуднага.
Бацька Дняпро, чаму ж ты нявясёлы?
Паглядзі на нашы гарады і сёлы.
Бацька Дняпро, весяліся з намі,
І святкуй Купалле з божымі сынамі.

Выйдзем на Багач мы
Да Дняпра шырокага,
І насыпем збожжа
Ў гонар Жытня строгага.
Бацька Дняпро, чаму ж ты нявясёлы?
Паглядзі на нашы гарады і сёлы.
Бацька Дняпро, весяліся з намі,
І святкуй Багач ты з божымі сынамі.

Выйдзем на Каляды
Да Дняпра глыбокага,
Прынясем ў ахвяру
Мы казла двухрогага.
Бацька Дняпро, чаму ж ты нявясёлы?
Паглядзі на нашы гарады і сёлы.
Бацька Дняпро, весяліся з намі,
І святкуй Каляды з божымі сынамі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Бацька Дняпро (абрадовая песня) - Зміцер Крэчат