Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Старэю цягне да магілкіС

Старэю… Цягне да магілкі.
Раней туды баяўся я хадзіць,
А зараз забягаю на хвілінку,
Каб з бацькам тут пагаварыць.

Старэю я…А бацька не старэе.
З журботай з помніка глядзіць.
Адзін другога мы ўжо не сагрэем.
Я гавару яму, а ён-.маучыць.

Кажу яму пра ўсё на свеце
(А можа мае, словы далятуць):
Як мы жывём, якія нашы дзеці,
Пра праўнукаў, што па зямлі ідуць.

Я ведаю: мне бацька не зайздросціць,
Бо ён пажыў, а яшчэ жыву,
Пакуль хаджу я да магілкі ў госці,
Пакуль яшчэ схіляю галаву.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Старэю цягне да магілкіС - Аляксей Галаскок