Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чуеш, тата

Пад, язджаю да радзімы –
Вось і Сцвігі берагі,
Дзе і у леты, і у зімы
Ты, мой бацька дарагі,
Тут рыбаліу адмыслова,
Закідау цянёты у вір,
Я ж – вітау цябе з уловам,
Запрашаючы у Мазыр.

Ты аднеквауся: хай потым,
Шчэ работы дома шмат,
Трэба вунь заняцца плотам,
Хлеу паслаць у парасят.
Ды і пчолы – тыя ж дзеці –
Уцячэ, крый божа, рой,
А у мяне ж пустуюць клеці
Дзве, што згінулі зімой.

Кідау жартам шапку вобзем,
Нібы грэх здымау з сябе:
-Так і быць, прыеду увосень
Падлячыцца да цябе.

Вось ужо каторы годзік
Ля магілкі шэпча сын:
– Чуеш, тата – на Заброддзі
Мёдам пахнуць верасы…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Чуеш, тата - Іван Карась