Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як звяры зіму сустракаюць

Мядзведзь

На ўвесь бор,
На ўвесь бор
Гучна грукае тапор.
Гэта Мішка клышаногі
Чэша дошкі для падлогі.
Ставіць ложак, бо яму
Спаць і спаць усю зіму.
Ледзьве холад на парог,
Мішка шусь у свой бярлог.
Кладучыся, пазяхне,
Зарыпяць масніцы…
Хай яму ў мядзведжым сне
Толькі лета сніцца.

Заяц

Заяц шэры,
Заяц-зух
Да зімы пашыў кажух
Белы-белы. Зайца ў ім
Не пазнаць цяпер зусім.
Але зайцу не сядзіцца:
Мерзнуць вушы, лапкі.
Шые заяц рукавіцы,
Шые заяц шапку.
– А да ліскі не пайду,
Каб не трапіць у бяду…

Воўк

А ваўку-лайдаку
Працаваць няма ахвоты.
Ён блукае ў хмызняку
I зайцоў
Цікуе ўпотай.
А пра дом не дбае.
Дзе там!
Бо пацеў у футры летам.
Воўк забыўся, няйначай,
Што цяпло
Вось-вось міне…
Што ж, няхай зімой паскача,
Не шкада звяругі мне.

Лісіца

А лісіца-ліска
Не далёка – блізка
Адшукала норку,
Пачала прыборку
Вымятае пыл хвастом.
Цёплы дом…
Хай цяпер мароз трашчыць,
Снег па лесе
Сцеле…
– Трэба зайца запрасіць
Мне на наваселле!

Пераклад з рускай – Івана Бурсава

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Як звяры зіму сустракаюць - Рыгор Барадулін