Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Святлом напоўніла пакрыўджаныя дні

Святлом напоўніла пакрыўджаныя дні,
Аблокі з неба выгнала з дажджамі.
Ў вачах гарэлі сонца прамяні –
Дзяўчына з вогненнымі валасамі.

У кожным кроку постаць балярын,
А шчэбет голаса зліваўся з салаўямі.
Ад кожнага кранання – успамін
Дзяўчыны з вогненнымі валасамі.

Лісіца, і інакш не назаву,
Як ў покер гралася з календарамі.
Імгненнямі сустрэч цяпер жыву
З дзяўчынай з вогненнымі валасамі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Святлом напоўніла пакрыўджаныя дні - Дзяніс Шпіронак