Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Госпадзе, душу маю крані

Госпадзе, душу маю крані
ласкаю світальнага пагляду,
над сабой Тваю прымаю ўладу,
і, слабую, Ты мяне ў прынадах
і спакусах дня абарані.
Госпадзе, адкрыйся мне ўва мне
словам сагравальным і лагодай,
каб удзячнай быць за ўзнагароду
бачыць на жыццёвым палатне
твар Тваёй прысутнасці заўсёды.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Госпадзе, душу маю крані - Ірына Багдановіч