Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі баішся праўдай апячы

Калі баішся праўдай апячы,
Дык не ілжы – адкрыецца мана.
Лепш не кажы нічога – прамаўчы.
Бо што маўчанне? Проста цішыня.

І мір, і шчасце лёгка зруйнаваць –
Адзіным словам, стрэліўшы ў душу.
Дык разумней, каб зла не прычыняць,
Заўжды захоўваць шчырасці мяжу.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Калі баішся праўдай апячы - Таццяна Дзям'янава