Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Так жухнуць кветкі

Так жухнуць кветкі
На стале.
Так шамаціць
Самотна лісце,
Як ты, як ты
Прызнаўся мне
У сваёй шчырасці
Калісці.
Ды словы зніклі
Бы туман
Бялёсы па-над сенажаццю.
А я ж так верыла
У зман
І ненароджаннае
Шчасце.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Так жухнуць кветкі - Таццяна Барысава