Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Купаліся русалкі

Купаліся русалкі
На Русальным тыдні,
Гайдаліся на гнуткіх
Бярозавых галінах.
Шаптаў ім ціха ветрык,
Пры месячка сьвятле:
“Прыгожыя, вясёлыя,
Што аж душа пяе…”
Ім лашчыў вецер грудзі,
Браў за танюткі стан,
А грэшныя іх гульні
Хаваў сівы туман.
А ранкам промні сонца
Усыпалі зямлю –
І зьнік туман, і зьнікла ўсё –
Ці праўда? Ці падман?..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Купаліся русалкі - Юрась Півуноў