Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш У купальскую ноч

У купальскую ноч над прасторамi вод цалавалiся явар з калiнаю. Як драмалi палi, засынаў небасвод, – я спаткаўся з чароўнай дзяўчынаю… Як драмалі палі, а ў палях ды туман, ой, туман-малачай серабрысты жыта рунь паліваў і кудзеліў твой стан, – мы ступалі далінай імглістай. А ў даліне ў цішы чырвань-кветкі цвілі, ты вяночкі пляла прамяністыя. Залаціўся агнём золак ранні ўдалі, як мінулі даліну імглістую. І пайшлі, і пайшлі мы на вольны прасцяг, у прасторы палёў сінявокія. Толькі спевы дзяўчат, ой, ды спевы жыцця усплывалі далёка, далёка… Не развесісты гай гаманіў пад гарой, не зязюля ў гаі кукавала, – у купальскую ноч пры спатканні з табой ты аб шчасці з запалам спявала.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У купальскую ноч - Паўлюк Трус