Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Куцьця

Сьцяліўся туман па зямлі,
Ясьнелі пад сьнегам рабіны,
Я выйшаў на прызьбе паліць
І вечар на плечы накінуў.
Зьвінела на дрэвах гальлё
І хутаўся сад заінелы,
А вецер прыносіў з палёў
Арганаў забытыя сьпевы,
Кружыў, перасыпваў сьняжком…
Тым часам між дрэваў у садзе
Маленькі анёлак цішком
Да неба драбіны прыладзіў.

Ужо вечарэла. На сьнег
Клаліся няроўныя цені.
Я сплюнуў цыгарку і зьбег
У вечным сваім задуменьні.
Разьліўся па лесе спакой,
Завеі над полем застылі,
Аўтобус дарогай гразкой
Сьпяшаўся зь Вялейкі на Ільлю…
Анёлак, пачуўшы пару,
Намацаў чагосьці пад лаўкай,
Драбінамі ўзьбіўся ўгару
І радасна чыркнуў запалкай.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Куцьця - Антон Рудак