Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не я?

Не я там быў, не я, на жаль,
Калі вячэралі пры свечках,
Ты не са мной ішла на баль,
Размову не вяла аб вечным…

А я ўсё ўводзіўся ў зман,
Чакаў – чаго, і сам не ведаў…
Жыццём напісаны раман,
Але сабака ім паснедаў!

Завеі ў чэрвеньскія дні –
Бываюць і такія цуды!
І страчваюцца карані
З-за паўсядзённасці і бруду!

Але шчэ страчана не ўсё –
Мільярды зор на небасхіле!
Рыхтуй скарбонку-парасё –
Адновім тое, што згубілі!

Заўсёды для мяне была
Ты найвялікшаю спакусай!
Ужо поўня бурбалкай усплыла,
Так пакахай жа беларуса!

Рым, Лісабон, Мадрыд, Парыж –
Няўжо ярчэй там свеціць сонца?
Пакрыўдзіў? Ты ізноў маўчыш –
Ізноў з замахам на бясконцасць…

На досвітку ўзбудзі мяне,
Хаця… я сёння спаць не буду:
Каб ведаць – гэта ўсё не ў сне,
Каб верыць у здзейсненыя цуды!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не я? - Канстанцін Крышталь