Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Слёзы сліваў

Стаяць скалелыя сады.
Сутонне сцішана сінее.
Самлела сон сышоў сюды
святлом сумлівым санцавея.

Стаяць скалелыя сады.
Спакусай свецяцця сузор’і.
Сцюдзёна сеюцца сляды…
Самота скрушанага спакою.

Стаяць скалелыя сады
Саромна, сціпла, сіратліва…
Струменем слодчынай слаты
сцякаюць слёзы сініх сліваў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Слёзы сліваў - Эдуард Акулін