Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нацдэмы

Мы не з тых, хто шукае цяпла і спакою,
калі край наш рабуюць, калі – слёзы й кроў…
З тых, каго сустракаюць свінцовай чаргою,
хто жыццё без разваг аддае за сяброў.

Дрот калючы адзін нам вянком на магілах
здраднік-лёс рыхтаваў, але лёсу на злосць,
калі толькі пульсуе яшчэ кроў у жылах,
спеў імкнецца ўгару, хай з прабітым скрыдлом.

Беларусь! Ты – наш лёс. Ты – жыццё і спакуса,
грэшны рай, дзіўны сон. Ты – каханне і боль.
Хай дрыжыць і гарыць зноў душа беларуса,
хай загоіць нам раны гарачая соль.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Нацдэмы - Андрусь Дылюк