Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Немата

Для раскрытай душы
Немата –
Гэта горш, чым вачэй
Слепата.
Немата –
Калі сэрца імкнецца крычаць,
Ды нехта
Яго прымушае маўчаць.
Немата –
Гэта пошук патрэбнага слова.
Немата – то расстанне
З матчынай мовай.
Немата –
Калі ў скрыпцы
Ірвецца струна,
Калі ў думках тваіх
Глушыць словы
Удар перуна.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Немата - Уладзіслаў Нядзведскі
«