Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Безнадзейнасць

Ноч стушыла агні, пад акно
Падступіла й цікуе жахліва.
Што пачну выглядаць? Не відно,
Не відно – за акнамі маўкліва.

Без зары, без агню немага,
Немага, калі ноч – як магіла.
І чаго спадзявацца ільга,
Калі змроку крыло атуліла?

На душы пустата, немата,
Не ўзрушае ні песня, ні дзейнасць.
Толькі сум, як увосень слата,
І спакой, і спакой – безнадзейнасць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Безнадзейнасць - Уладзімір Жылка