Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нёман – сцяжына спешная

Нёман – сцяжына спешная,
лёгка падбрыквае пожнямі.
Краю слязіна першая,
шчасця майго – апошняя.

Долі сівой не тоячы,
дуб памірае стоячы.
Bee спакой на бровы
вецер з гулкай дубровы.

Човен хвалі расхіствае,
хлопцаў адчайных гойдае.
Смелых астудзіць пырскамі.
Поўны людскімі нягодамі.

З двух берагоў Нёмана
гэтулькі лёсаў наломана.
Песня з гарчынкай болю.
Ды з адгалоскам бою.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Нёман – сцяжына спешная - Данута Бічэль-Загнетава