Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мае песні

На чужыне

Вакол мяне кветкі прыгожа красуюць.
Маркотна між іх я хаджу адзінок,
Аж бачу – мне сіняй галоўкай ківае
Наш родны, забыты ў цяні васілёк.
“Здароў будзь, зямляча!” Чуць бачны ў даліне,
Панура, нявесела шэпча ён мне:
“Ўспамянем, мой дружа, ў багатай чужыне
Аб беднай, далёкай сваёй старане”.

1908

Мае песні

І

Калі смутак моцна дзьме душу маю
І шкада мне дзён загубленых сваіх, –
Я паціху песні сумныя пяю,
Ўсю жуду сваю выкладываю ў іх.
Ціха песня разліваецца, звініць,
Вымаўляе, як я моладасць згубіў,
Як дагэтуль не патрапіў палюбіць
І саўсім, бадай, праўдзіва шчэ не жыў.

ІІ

А як родную згадаю старану,
Як згадаю яе буднасць і нуду, –
Сэрца сціснецца, і я пяяць пачну, –
Мо душу хоць трохі гэтым адвяду.
Грозна песня разліваецца, грыміць,
Долю горкую, мужыцкую кляне,
Бо нявідзімы ланцуг на іх вісіць,
Бо ім цяжка жыць у роднай старане.

І

Калі смутак моцна дзьме душу маю
І шкада мне дзён заглубленных сваіх, –
Я паціху песні сумныя пяю,
Ўсю жуду сваю выкладываю ў іх.
Ціха песня разліваецца, звініць,
Вымаўляе, як я моладасць згубіў,
Як дагэтуль не патрапіў палюбіць
І саўсім, бадай, праўдзіва шчэ не жыў.

ІІ

А як родную згадаю старану,
Як згадаю яе буднасць і нуду, –
Сэрца сціснецца, і я пяяць пачну, –
Мо душу хоць трохі гэтым адвяду.
Грозна песня разліваецца, грыміць,
Долю горкую, мужыцкую кляне,
Бо нявідзімы ланцуг на іх вісіць,
Бо ім цяжка жыць у роднай старане.

1908

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мае песні - Максім Багдановіч