Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Што мне рабіць?

Што мне рабіць? Куды мне дзецца?
Ратуйце, людцы, ад бяды!
Мне “знесла дах” ад песень Лепса –
Сама не ведаю, куды.

Душу працялі стогны-крыкі,
Парвалі сэрца на шматкі.
Адчайны выбух страсці дзікай
Рвануў з шалёнасцю ракі.

Спявак – бы бура ў кратах цела-
Таміўся, кідаўся, рыдаў.
Ад плачу песня звар’яцела,
Свет абамлелы замаўчаў.

Са сцэны полымя рвалося.
З нябёсаў лівень прасякаў.
І голас – сола – шматгалоссем
Душу і цела апякаў.

І не было вакол нічога,
Што гэты гук перамагло б.

Цяпер без даху я, нябога,
І разумею, што я – тло…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Што мне рабіць? - Таццяна Дзям'янава