Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Застаюцца песня і Радзіма

Застаюцца песня і Радзіма.
Можа ўсё мінаць, але яны
Непадзельныя, не знікнуць з дымам
Восені, кахання ці вясны.
Толькі гэта будзе не часова,
Будзе вечна жыць, як і жыве
Светлае, на роднай мове слова,
Месячная сцежка на траве.
І няхай жыццё не вельмі песціць
Тых, каму Айчыны боль баліць,
Ёсць Радзіма – значыць, будзе песня.
Будзе песня – і Радзіме жыць!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Застаюцца песня і Радзіма - Навум Гальпяровіч