Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мая Радзіма – дрэвы ды снягі

Мая Радзіма – дрэвы ды снягі.
Дзе слёзы, боль. Шыпшына бы святая.
Арэшнік, вольхі. Прыцемак тугі.
“Лясную быль” тут болей не здымаюць…
І цягнецца кудысь абшар сухі.
Дрыготкае паветра напаўняе.
Крыжуюцца празрыстыя шляхі.
Адзіна толькі веры не хапае…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Мая Радзіма – дрэвы ды снягі - Гануля Саладкевіч