Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Снягі абложныя прадвесне

Снягі абложныя прадвесне
Пратне травіначкі лязом,
I свет наш прадаўжальна змесціць
Паміж усмешкай і слязой,
I зноў панітавана будзе
Вясёлка траўня і слата,
I радасць гэтак лёгка спудзіць,
I стогну цяжка вылятаць.

Снягі прыпалыя прадвесне
Пратне травіначкі лязом,
I цэлы свет працяжна змесціць
Паміж усмешкай і слязой,
Дзе недазвол на безнадзейнасць,
Дзе спадзяванняў правата,
Што нас нявыказнае здзейсніць
Раней, чым прыйдзе немата.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Снягі абложныя прадвесне - Ніна Мацяш