Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Здаровы лад жыцця

Каб быць здаровым, мусіш пастарацца.
Найперш, не прывучайся многа спаць,
Ад доўгага ляжання трэба устрымацца,
І кожны дзень з усходам сонца ўстаць.

Зрабі зарадку – колькі розных рухаў,
І пахадзі ці прабяжы трусцой,
Расой памыйся, птушак спеў паслухай,-
Так добра на прыродзе раніцой!

У гэтай справе важна харчаванне:
У меру есці, не падрад усё.
Шануй сваю сістэму стрававання:
Паменей тлушчу, цукру і у норме – соль.

Паболей агародніны і фруктаў –
Патрэбу ў вітамінах здавальняць,
І якасцю цікавіцца прадуктаў,
Гарэлкаю ніяк не злоўжываць.

Сюды прыбавім яснасць добрых думак,
Стабільнасць працы, радасці быцця,
Здзяйсненне спадзяванняў і задумак –
У суме атрымаецца здаровы лад жыцця.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Здаровы лад жыцця - Пётр Шакола