Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Барометр жыцця

Любушцы
“Барометр” жыцця…
другога параўнання
як не шукаў, я адшукаць не мог.
Матуліна любоў,
сустрэчы, раставанні
І роўня для цябе анёлак альбо Бог!

Ты сэрцам чуеш боль сыноў, суседзяў;
Спяшаешся да іх ты
Спёкай, у імжу.
…За шмат гадоў я так і
не разгледзеў
“Бароматра” шкалу і дабрыні мяжу.

06.03.2003

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Барометр жыцця - Вацлаў Хадасевіч