Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Падставіўшы крыўдзіцелю шчаку

Падставіўшы крыўдзіцелю шчаку,
Да сэрца боль абразы не бяры –
Збывай: запісвай крыўды на пяску,
Каб сцерлі нават след ад іх вятры.

А нечай дабрыні не забывай –
Калі табе хто-небудзь дапамог,
Удзячнасць на каменні высякай,
Каб нават ураган садзьмуць не мог.

31.05.2010

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Падставіўшы крыўдзіцелю шчаку - Таццяна Дзям'янава