Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты даруй несур’ёзныя словы

Ты даруй несур’ёзныя словы,
Бессэнсоўна казаў іх услых,
Хацеў лялькай я быць шматразовай
У руках недрыготкіх тваіх.

Ты даруй небяспечнасць паводзін,
З глузду з’еду калі-небудзь я,
Ды ўсё роўна з табой буду згодзен,
Для мяне ты адзіны суддзя.

Калі нават імчыцца ўсё файна,
На хвілінку хоць крышку крыўдуй,
Бо гатовы казаць як звычайна:
Дарагая каханка, даруй.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ты даруй несур’ёзныя словы - Паўлюк Баярка