Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты насупраць

Я насупраць цябе –
Ты смяешся – вочы ў вочы
Мы глядзім, нібы ў сне…
Насцігае подых ночы…

Ты насупраць мяне –
Усміхнуўся недарэчна;
Ўспамінаецца сардэчна –
Мабыць, ісціна ў віне…

На стале бялюткія рамонкі,
За вакном начныя матылькі…
Мы малюем новыя старонкі:
Двое закаханых сунуць лодку
Да крыштальнай, як сляза, ракі…

Мы гамонім – у небе зоры
Засцілае дымкай мглістай…
Мы гамонім – што нам мора –
Па калена!
Бо стаім мы разам у вадзе празрыстай.

Засвяцілася заранка на лугах расой іскрыстай…
Вось з’явіліся слязінкі ў вачах тваіх агністых,
Не крыўдуй, не хопіць часу на заранку,
Не крыўдуй, мая смуглявая каханка;

Не крыўдуй, тваёй усмешкай прамяністай
Разганю я хмары ў небе мглістым,
Толькі не крыўдуй – не псуй ты душу,
Бо і сам пакутаваць я мушу…

Супакойся, мілая, я побач,
Толькі вер – без веры я загіну.
Сонейка, цябе я не пакіну!
Злая горыч, злая ў сэрцы горыч…
Не, ніколі, не, ніколі не пакіну!!!

Хто я, Божа, хто я у гэтым свеце слізкім?
Хто я?! І навошта мне збавенне!,
Калі шчасце, што са мной было так блізка,
Падрубіў пад самае карэнне…

Не, святое дрэва не пакіну –
Высахне, палію сваёй крывёю –
І няхай у забыцці загіну –
За каханне ахвярую я сабою!

Ну а ты, чарнявая красуня,
Не супі брывоў бахчысарайскіх,
Я вярнуся, калі будзе поўня
На дняпроўскіх берагах ліпнянскіх…

Я вярнуся, і калі чакаеш,
То нарву тых дзьмухаўцоў прырэчных –
З імі на парозе ты спаткаеш –
І не будзе больш тых недарэчных
Чырваненняў! Абяцаю!
Буду ўсё жыццё кахаць сардэчна!
Абяцаю!

І калі навісне цемра Над жыццёваю дарогай,
І калі гадзіна прыйдзе
Ў шлях апошні адысці з заплечнай торбай –
Абяцаю! –
І няхай згнію ў брудзе
Я апошняй, самай гідкай брыддзю!,
Калі зноў парушу абяцанне –
Мне тады няма выратавання!!!

Я ўвесь зранены – прабраўся скрозь мільярды вострых “не”,
Да парога змог дабрацца – павінюся я табе.
І калі ўсё ж кахаеш ты мяне,
То загоіш злыя раны, што ад “не”,
Нашу цэльнасць больш не зранім вастрынёй,-
І калі спытаю, “так” адкажаш мне.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ты насупраць - Канстанцін Крышталь