Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш ДЗЕ МОЙ КРАЙ

На зямлі, дзе гонкія яліны
Дастаюць да небе галавой,
Думаць я ніколі не пакіну
Пра свой край – блакітную Айчыну,-
І пра час, які ляціць стралой.
Дзе мой край? Дзе шапаціць бяроза
Пад акном на золку па вясне,
Дзе трымцяць над асакой стракозы,
Конікі стракочуць у траве…
Жвавая бяжыць насустрач Іслач,
Коціць хвалі ў даль Бярэзіна…
Гэта ўсё зямлі маёй аблічча,
Прыгажость яе, Паэзія!
І не за заслугі нам даецца,
Проста так, на радасць існуе.
Як і край – радзімай што завецца,
Як і мары светлыя твае!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ДЗЕ МОЙ КРАЙ - Міхась Курыла