Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Святло студзеня

Нашто ж на зямлі
Сваркі і звадкі, боль і горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор? (М. Багдановіч)

Святло студзеня, гэта слёзы апраметнай,
Якія застылі, так і не дапяўшы зямнога долу.
Цяпло студзеня, гэта крыкі шалёных без мэты,
Якія пайшлі на вайну дзеля чужога дому.

Убранне студзеня, гэта студні сініх начэй зорных,
Якія апранае Поўня на рог Маладзіка перад сыходам.
Аблічча студзеня, гэта часопісаў аркушы модных
Свячэнне-лунанне перад вялікім вайны крыгаходам.

Крыж студзеня, гэта маўклівых абсягаў роспач,
Што птушкай жалобы міжзорны лятак пне да пекла.
І мы разам на ім, пакідаючы сцяг, волю і мову,
Рушым да новых Ліліт, Адамаў і Еваў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Святло студзеня - Павел Гаспадыніч