Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Пакой, святло, нямы радок

Пакой, святло, нямы радок,
у тым кутку крамешны змрок.
Келішак кавы, кволы цень,
І ў вачах ліхціць агень…
Паветру прага, вільгаць і далонь,
Салодкі воздух б’е ў скронь,
Заводзіць сэрца метраном
Не так даўно аброшаны даждом
Мароза, ліры, кафеіну
ды пылкай кроплі эндарфіну.
У барацьбе філёсафаў крыніцы
і прыстанку любоўнай таямніцы
спакой ізноў сыпе праклён –
і так да сконцу дзён…
Ізноў сардэчны атамны рэактар
свавольна дэманструе свой характар –
Загад да шэрых галаўных ўладаў:
некалькі даць сціпленькіх парадаў?
-Рэцэпт то гэты баягузцы праверылі даўно:
Піць кавы менш на дзень і быць дурным што бервяно!
Менш трэба думак філясоўскіх шпрэхаць
і хараства дзяўчат у думках не лелеяць!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пакой, святло, нямы радок - Ігар Ліштван