Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Яно

Зранку, днём, сярод начы,
Нязвана і свавольна,
Яно нясе ў далячынь,
Вандроўнікам і госцем.

Пад крылом здані незямной,
За далягляд адкрыты;
Лес, балотца, родны дом
І луг мой аксамітный,

Там, дзе пасьвілі гусей
І там, дзе рыб лавілі,
І там, дзе дзятлы на сасьне
Чарвей і дуплы білі,

Дзе была дзедава гумно,
Дзе пахла хлебам жытным,
Нясе туды – хутчэй, яно –
Пакуль, не ўсё забыта!
-22.06.12.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Яно - Міхась Карцялёў