Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Праляцелі гады, як спалохі маланкі

Праляцелі гады, як спалохі маланкі
І цудоўнага шмат давялося сустрэць,
А наперад, учора, з Чачэрску цыганка,
Нагадала няласкавы лёс.

Толькі што ўжо мне? – Паўжыцця пражыто!
Як завеямі сцёрты, закрыты сляды –
Маладосці сваёй я знасіў паліто
І на жоўтыя скінуў лісты.

І хаця, не апошняй надзеяй жыву,
І пакуль, не апошнія дні праваджаю,
Але ў гэтым жыцці, так чагось нестае! –
Быццам нітка парвалась з былым залатая,

Быццам нас змарнелых, у памяці слабых,
Забыўшых бацькоў і звычаі свае,
Па гэтым жыцці, што дрыжыць вадападам,
Час усё далей – нясе і нясе…
-17.11.86.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Праляцелі гады, як спалохі маланкі - Міхась Карцялёў