Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маладыя гады

Маладыя гады,
Маладыя жаданні!
Ні жуды, ні нуды,
Толькі шчасьце каханьня!

Помніш толькі красу,
Мілы тварык дзявочы,
Залатую касу,
Сіняватыя вочы!

Цёмны сад-вінаград,
Цьвет бяленькі вішнёвы, –
І агністы пагляд,
І гарачыя словы!

Будзь жа, век малады,
Поўны сьветлымі днямі!
Пралятайце, гады,
Залатымі агнямі!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (4 votes, average: 4,75 out of 5)

Верш Маладыя гады - Максім Багдановіч