Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Паэтам

Што для паэта лепей за натхненьне?
Кар’ера, слава ці пачуцьцяў чысьціня?
А можа, што адкажа пакаленьне?
Чытаючы радкі – яго няма..

Прызначаны адвеку лёс самотны,
і побач гэты крыж усё жыцьцё.
Паэт, ты назаўжды свабодны,
Пішы, зьмяняючы павольнае быцьцё.

Як сьветач, запалаюць твае словы,
Ды сьвецяць хай нашчадкам праз гады.
Але ніколі не губляй ты мовы,
і сэрцам, будзеш, вечна малады.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Паэтам - Мікіта Прыходзька