Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш ПУШЧА

Валожынскi край – Налiбоцкiм завуць,
Падзей адбылося тут гушча.
Тут iслач з Бярэзiнай вольна плывуць,
А край акаляе наш – Пушча.
Спрадвеку кармiла яна мужны люд,
Ад лiха-бяды баранiла.
Свабодны народ каб не ведаў пакут,
У сонца спагады прасiла.
Гады лiхалецця з вадою сплылi,
Сучасныя рытмы паўсюду:
Мы працаю множым красу на зямлi,
Мы верым прыродзе, як цуду!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ПУШЧА - Міхась Курыла