Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Свята вялiкае – мая дзевятае

Свята вялiкае – мая дзевятае
Бэз i каштан цвiтуць
Колькi не клiкаю дзеда i тату я
Голас ў адказ не даюць

Недзе на Одэры кроплi засталiся
Дзедавай роднай крывi
Ў бэзавым водары сонца купаецца
Зноў там пяюць салаў’i

Бацька-хлапчук ў партызанскай рэспублiцы
Ведаў – нi кроку назад
Вось ён чаму на здзiўленне ўсёй вулiцы
Тост свой пiў за партызан

Вы пераможцы, вы не скарылiся
Вы нам здабылi жыццё
Значыць – не можна, каб мы забылiся,
Каб мы згубiлi чуццё

Гэргат нямецкi i форма варожая
Хай ад iх бронiць Гасподзь
Грунвальд вялiкi i бiтва пад Воршаю
Нам напамiн iз стагодзь

Свята вялiкае – мая дзевятае
Зноў я цюльпаны нясу
Дзеду любiмаму, роднаму тату
Iх прысвячаю красу

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Свята вялiкае – мая дзевятае - Уладзімер Гардзейка