Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вербніца

Сонцам радасць свеціцца
I няма журбы,
Бо сягоння Вербніца –
Свята ў вярбы.
Стануць сцежкі вузкімі
Раптам нам з табой –
Захлынемся вуснамі
Пад густой вярбой.

Радаснай хвілінаю
He спяшай, пастой.
Вербнаю галінаю
Расквітнеў настрой.
I няхай саперніцы
Зойдуцца журбой:
Стрэнеш свята Вербніцы
З любым пад вярбой.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вербніца - Уладзімір Мазго