Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш К жыццю чалавечаму

К жыццю чалавечаму, пэўна,
Адносіны розныя ў розных людзей:
Як вечнае свята адным яно цэнна,
Другія бясконца бяруць перашкоды падзей.

У першых ёсць рух да узвышанай мэты,
Другія па лесвіцы вечнай ідуць без канца.
Але ж усе мы адным сонцам сагрэты,
І роўныя людзі – у Бога-Айца.
:::::
:::::
Нішто не вечна у быцці.
Мінае ўсё: і слава, і прызнанне.
І трэба знаць, што у жыцці
Давеку – толькі Боская любоў,
бясконцае пазнанне.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш К жыццю чалавечаму - Пётр Шакола