Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я ДЗЯКУЮ ЖЫЦЦЮ

Удзячны за халодны гэты вечар,
За дождж, які сцякае па вачах,
І за мароз, што так сутуліць плечы,
І за святло на вулічных слупах.

Я дзякую табе за снегапады,
За белы твой вялікасны размах,
Перад іконай і перад лампадай,
Што хтосьці яшчэ каецца ў грахах.

Я дзякую табе, што падарыла,
Яшчэ адной вясны вачам усход.
Я дзякую, што мёдам напаіла,
І белых крылаў доўжыцца палёт.

Я дзякую жыццю за новы вечар,
За сэрца бунт у гэты позні час,
Што на зямлі і на шляху на млечным
Ёсць хтосьці, хто памоліцца за нас.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я ДЗЯКУЮ ЖЫЦЦЮ - Віктар Худавец